name

slogan

Горячие линии:  (8-029) 861-69-10 / (8-044) 754-48-37 (8-0176) 74-64-64

Главная \ Новости \ На варце 64 гады

На варце 64 гады

« Назад

31.10.2016 22:29

На варце 64 гады. Супрацоўнікі Маладзечанскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ у дзень утварэння службы 29 кастрычніка па добрай традыцыі ўшаноўвалі ветэранаў, супрацоўнікаў аддзела, асабісты склад і грамадзянскі персанал. Усе гэтыя  гады яны  годна выконваюць самыя складаныя задачы, гарантуюць бяспечныя ўмовы для жыцця грамадзян. Багаты шматгадовы вопыт даказаў эфектыўнасць дзейнасці падраздзяленняў Дэпартамента аховы пры абароне маёмасці уласнікаў і ў барацьбе са злачыннасцю. Сёння многія давяраюць асабістаму складу свой спакой і дабрабыт За доўгія гады вернага служэння правапарадку ўдзячнасць і падзяку выказалі работнікі аддзела ветэранам, а лепшых з дзеючага складу - адзначылі граматамі, нагруднымі знакамі і юбілейнымі медалямі.